Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўрад гатовы разгледзець прапанову заканадаўча абавязаць кіроўцаў, перш за ўсё дальнабойшчыкаў, змяняць летнюю гуму на зімовую.

Прапанова зыходзіла ад віцэ-прэм’ера РФ Дзмітрыя Рагозіна. На яго думку, дальнабойныя машыны, якія перасякаюць тэрыторыю краіны з 1 лістапада па 1 красавіка, павінны мець зімовую рызіну, а цяжкія машыны павінны быць аснашчаныя ланцугамі.

Рагозін назваў «пячорнай сітуацыю», калі вялікагрузныя машыны выкарыстоўваюць зімой летнюю гуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?