Еўрапейская Камісія ўхваліла вылучэнне 37 мільярдаў еўра (амаль 50 млрд даляраў) чатыром нацыяналізаваным банкам Іспаніі — Bankia, Novagalicia, CatalunyaCaixa і Banco de Valencia.

«Ухваленне плана рэструктурызацыі з’яўляецца важнай стадыяй выканання мемарандума аб узаемаразуменні паміж краінамі зоны еўра і Іспаніяй», — заявіў віцэ-прэзідэнт Камісіі Хаакін Альмунія.

Дзякуючы гэтым грошам банкі здолеюць вытрымаць свой графік плацяжоў і кампенсаваць «кепскія актывы».

Фінансавае становішча Іспаніі пагоршала пасля падзення перагрэтага рынку нерухомасці ў краіне і ў выніку эфекту даміно пасля крызісу Грэцыі, якая, у сваю чаргу жыла апошняе дзесяцігоддзе не па сродках і пры гэтым прыхоўвала рэальны стан сваіх фінансаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?