Памяняў шыны на зімовыя. Заўважыў, што кола спускае: раз на два дні даводзілася падпампоўваць. Усё не меў часу заехаць на тую СТА, дзе яго ставілі, паехаў на найбліжэйшую (адзін з кругласутачных шынамантажоў Мінска, адрас ёсць у Рэдакцыі. — НН).
Рамонтнікі важна знялі кола, папырскалі мыльным растворам і кажуць: у вас тут праблемы,трэба рабіць поўную праверку, ставіць на вулканізацыю — каштаваць будзе 80 тысяч. А я бачу, што бурбалкі мыльныя надзімаюцца толькі над ніпелем — нібы ён няшчыльна закручаны. Аж зло ўзяло: кажу,
я за поўнае пераабуванне машыны 120 тысяч плаціў, а вам за адно кола буду 80?Закручвайце ніпель і стаўце кола назад — разлічуся за столькі, на колькі напрацавалі.
А цэны ў іх на стэндзе, на сцяне напісаныя.
Пачаў рамонтнік загінаць пальцы. Зняць кола — 10 тысяч, паставіць — яшчэ 10, герметызацыя — 15…Якая, кажу, герметызацыя? Мыльным растворам? Ці тое, што ніпель закруцілі, лічыцца герметызацыяй і каштуе як абед у сталоўцы? Ён тады пакрыўдзіўся, відаць. Кажа, размаўляйце з начальнікам змены. Той налічыў 27 за ўсё. Нятанна, але як за навуку — нармальная цана.
Каторы раз сутыкаюся з тым, што на СТА круцялі сядзяць. Сачыць за тым, што яны робяць — ой як трэба.
Кола, дарэчы, спускаць перастала.
0
0
0
0
0
0