Паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў чалавек падчас масавых антыўрадавых дэманстрацый, якія прайшлі ў некалькіх гарадах Славеніі.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Пратэсты ў Марыборы.

Найбуйнейшая дэманстрацыя прайшла ў другім па велічыні горадзе краіны Марыборы.
На вуліцы выйшлі каля 10 тысяч чалавек з патрабаваннямі адстаўкі мэра горада і ўрада краіны з-за карупцыі.

Акцыя пачалася мірна, аднак затым мітынгоўцы закідалі камянямі і петардамі адзін з адміністрацыйных будынкаў у цэнтры горада.

У выніку сутыкненняў пацярпелі 18 паліцэйскіх і некалькі дэманстрантаў.
Мітынгі і дэманстрацыі прайшлі таксама ў сталіцы краіны Любляне і ў некалькіх іншых гарадах.

Напярэдадні ў Славеніі прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у час якога была адзначана рэкордна нізкая яўка выбаршчыкаў. Перамогу атрымаў былы прэм'ер-міністр краіны, прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Борут Пахар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?