Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Сёння каля 6:30 на вуліцы Панчанкі ў Мінску аўтамабіль Chrysler Neon сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, які рухаўся па маршруце № 140 (Сухарава-6 — ГЦ «Ждановічы»).

У аўтобусе знаходзіліся кіроўца і 15 пасажыраў, на шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. Удар прыйшоўся ў пярэднюю частку аўтобуса з боку кіроўцы.
Кіроўца Chrysler (22 гады) з траўмамі галавы і грудной вобласці быў дастаўлены ў бальніцу.
Яго машына пасля сутыкнення ператварылася ў груду зламанага жалеза — хлопца выцягнулі адтуль толькі работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца легкавушкі быў п’яны. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?