Зіма ў Чарнобыльскай зоне, фота Сяргея Плыткевіча.

Зіма ў Чарнобыльскай зоне, фота Сяргея Плыткевіча.

У Беларусі ўносяцца змяненні і дапаўненні ў Правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 23 лістапада № 1073.

Змяненні пашыраюць пералік крытэрыяў, па якіх дазволены адстрэл зуброў. У Беларусі магчымы адстрэл тых зуброў, якія вынесеныя з Чырвонай кнігі і ўнесеныя ў так званы рэзервовы генафонд. Прынятая пастанова ўводзіць новыя крытэрыі па ўнясенні зуброў у гэты рэзерв.

У прыватнасці, цяпер да іх таксама адносяцца «зубры,
якія ў зімовы перыяд знаходзяцца на тэрыторыі ферм і сіласных буртоў праяўляюць агрэсіўнасць ў дачыненні да людзей і дамашніх жывёл», самцы і самкі, якія «праяўляюць агрэсіўнасць да сваіх родзічаў (зуброў), за выключэннем самцоў — пераможцаў у турнірных паядынках з-за самак у перыяд гону (яру)», а таксама «цяляты, якія нарадзіліся ў перыяд з кастрычніка па снежань уключна».

Згодна з пастановай, кнігі зуброў рэзервовага генафонду вядуцца юрыдычнымі асобамі — трымальнікамі мікрапапуляцый зуброў згодна з пералікам, які вызначае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Да ўключэння зуброў у кнігі рэзервовага генафонду яны адносяцца да зуброў асноўнага генафонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?