«Маркаўшчына» і «ДСК» — гэта прамысловыя ўскраіны горада. Зранку 3 снежня трамваі яшчэ хадзілі, і людзі змаглі дабрацца на працу. А вось выехаць аказалася праблемай: трамвайны рух спынілі, бо на вуліцы Горкага пачалі класці новы асфальт.

Аўтобусных маршрутаў у тым раёне мала, і усе яны ўжо другі дзень ідуць перапоўненыя, асабліва ўвечары. Людзі абураюццца, кажа Барыс Хамайда, які жыве ў раёне «ДСК»:

«Людзей лічаць за рабоў: на працу трамвай іх прывозіць. А вось з працы — тут ужо дабірайся як хочаш! Калі ты працуеш у іншым раёне Віцебска, то ўвечары вярнуцца на "Маркаўшчыну" ці "ДСК" будзе праблематычна. Аўтобусы забітыя, людзі незадаволеныя. Многія ж у тым ліку і я, набылі праязныя на месяц, каб ездзіць у трамваі. А трамваі адмянілі, прычым без папярэджання. Усе абураюцца, што віцебскае начальства ладзіць паказуху перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі. І часта дадаюць, што за яго не галасавалі на выбарах, і што чым далей — тым усё цяжэй трываць гэткія здзекі».

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыедзе на віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат на гэтым ці на наступным тыдні. Да візыту рыхтуюць і прадпрыемства — фарбуюць цэхі, ўкладаюць плітку на тэрыторыі, і бліжэйшыя вуліцы. Фарбуюць фасады дамоў, кладуць асфальт, паабразалі дрэвы, выкарчавалі кусты і нават зрабілі клумбы — дарма што на двары снежань.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?