Стваральнікі дабрачыннага порнасайта Come4.org абвясцілі, што з дапамогай краўдфандынга за 50 дзён сабралі суму, дастатковую для забеспячэння працы рэсурсу.

Колькі менавіта грошай атрымалася сабраць, не ўдакладняецца, аднак у якасці першапачатковай мэты заяўлялася мінімальная сума ў 30 тысяч даляраў. Пры гэтым на сайце ulule.com, дзе вёўся збор сродкаў, паведамляецца, што стваральнікам сайта ўдалося прыцягнуць 20 тыс. 58 даляраў пры заяўленай мэты ў 12 тысяч 821 даляр.

Ідэя сайта Come4 заключаецца ў тым, каб пералічваць грошы за карыстанне порнарэсурсамі на дабрачыннасць.
Пры рэгістрацыі карыстальнікам будзе прапанавана выбраць, на што пойдуць іх грошы: на выратаванне лясоў, захаванне папуляцый знікаючых відаў, будаўніцтва дзіцячых дамоў ці дапамогу пацярпелым ад стыхійных бедстваў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?