Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган сустрэліся на перамовах у Стамбуле.

Не менш важным пытаннем, якое хвалявала журналістаў, якія асвятлялі сустрэчу, быў стан здароўя расійскага прэзідэнта.

Размовы пра тое, што Уладзімір Пуцін пакутуе на болі ў спіне, пачаліся яшчэ ў кастрычніку. Расійскія дзяржаўныя каналы паказвалі прэзідэнта Расіі выключна сядзячым або буйным планам.

На гэтым фоне кантраст паміж заявамі прэс-сакратара кіраўніка расійскай дзяржавы Пяскова аб тым, што з прэзідэнтам усё ў парадку, і стамбульскай фатаграфіяй Пуціна, якому вымушаны дапамагаць апусціцца ў крэсла прэм'ер Эрдаган, выглядае асабліва яркім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?