Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. «Пакуль гэта пытанне прапрацоўваецца. Практычная рэалізацыя запланавана на наступны год»,
— сказаў намеснік міністра.

Акрамя таго, выступаючы сёння на рэспубліканскім семінары для прэс-службаў дзяржорганаў і рэгіянальных прадстаўнікоў, Уладзімір Матусевіч растлумачыў, што ў гэты холдынг павінны ўвайсці газеты «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларуская ніва» і «Знамя юности».

Таксама ён нагадаў, што каля месяца таму было завершана стварэнне выдавецкага дома «Звязда»,
які аб’яднаў аднайменную беларускамоўную грамадска-палітычную газету і літаратурна-мастацкую прэсу. «Гэтая аб’яднаная структура павінна стаць добрым інтэлектуальным цэнтрам для выпрацоўкі і рэалізацыі ініцыятыў у сферы нацыянальнай літаратуры і культуры ў цэлым», — адзначыў намеснік міністра.

Уладзімір Матусевіч адзначыў пры гэтым, што стварэнне такіх структур — гэта і сусветны вопыт, і беларускі вопыт. Фактычна па такім прынцыпе працуюць агенцтва БелТА і «Ваяр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?