У Швянчонскім (Свянцянскім) раёне Літвы памежнікі затрымалі семярых нелегалаў, якія, па ўсіх падазрэннях, незаконна трапілі ў Літву з Беларусі. Адзін з іх прадставіўся грамадзянінам Расіі, шэсць - грамадзянамі Грузіі.
Затрыманыя мужчыны, за выключэннем аднаго, папрасілі прытулку ў Літве, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Усе затрыманыя, у якіх не было ніякіх дакументаў, дастаўлены на Швянчонскую заставу.





