Выстава “Беларусь на раздарожжы 1812 года” адкрыецца ў Пушкінскай бібліятэцы 6 снежня а 17-й гадзіне. Творы, якія трапілі ў экспазіцыю, аб’яданныя тэмай лёсу Беларусі падчас вайны 1812 года – арганізатары называюць выставу “своеасаблівым поглядам “знутры” на вайну, што прынесла вынішчэнне Беларусі, але з’яўлялася спробай “перастварыць” мапу Еўропы”.

На выставе можна ўбачыць творы мастакоў Яўгена Шунейкі (жывапіс, тэкстыльнае мастацтва), Генадзя Драздова (фота, жывапіс), Анатоля Бяляўскага (жывапіс). Да іх далучаюцца мастакі Наталля Белавокая (роспіс па ляўкасу), Уладзімір Сайко (жывапіс), Мікола Аўчыннікаў (акварэль), Рыгор Мяжуеў (акварэль), Віктар Барабанцаў (жывапіс), Віктар Мікіта (графіка), Уладзімір Сытчанка (камп’ютарная графіка).

Апроч таго, на адкрыцці выставы выступяць гісторык, журналіст і краязнаўца Анатоль Валахановіч, літаратарка Валерыя Кустава, даследчык міфалогіі Ірына Клімковіч, гісторык і пісьменнік Віталь Быль, выканаўца музычных балад Уладзімір Еўтух, паэтка Аксана Ючкавіч, рок-гурт “Верасень”.

Асаблівую ўвагу аўтары экспазіцыі надалі вобразу беларускай жанчыны і яе лёсу падчас вайны, а таксама вобразам маркітантак – францужанак, якія суправаджалі жаўнераў Напалеона.

Уваход вольны, выстава працягнецца да 13 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?