Нагадаем, Пушкіна арыштавалі за тое, што ў верасні ён разам з іншымі мастакамі прайшоў па Смаргоні з партрэтам дзеяча антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага. Гэтак удзельнікі акцыі хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да асобы рэпрэсаванага, каб ушанаваць яго памяць.
Каб падаць заяву на абскарджанне ў Вярхоўны суд, Пушкін таксама прыйшоў з партрэтам Лапіцкага. Мастак кажа, што ён хоча, каб у Смаргоні з’явіўся помнік, была названая вуліца ці мастацкая галерэя ў памяць Расціслава Лапіцкага.





