Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна выказаў здзіўленне ў сувязі з артыкулам пра нібыта запланаваную змену іміджу расійскага прэзідэнта.

«Гэта з вобласці выдумак, якія невядома адкуль бяруцца», — заявіў Дзмітрый Пяскоў агенцтву РІА Навіны. «Независимая газета» 4 снежня паведаміла са спасылкай на даклад, падрыхтаваны для аднаго з губернатараў, што Пуціна нібыта збіраюцца ператварыць з «мача» ў «мудрага патрыярха расійскай палітыкі».

Сцвярджалася, што ў гэтым новым вобразе Пуцін хутка выступіць з пасланнем да Федэральнага Сходу.

Змены тлумачыліся тым, што новы імідж дазволіць прэзідэнту «і далей выкарыстоўваць любімую тактыку і быць нібыта не ў курсе разборак падначаленых». Гэта звязвалі з падзеннем папулярнасці прэзідэнта Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?