ААТ «АСБ Беларусбанк» сёння аднавіла выдачу крэдытаў на куплю жылля на ўмовах банка, падвысіўшы іх кошт на 12 працэнтных пунктаў.

«Наш банк аднавіў прыём ад кліентаў дакументаў па крэдытах на набыццё жылых памяшканняў. Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гэта значыць тых, якія стаяць на ўліку як маючыя патрэбу, стаўка па крэдыце склала 32% гадавых, для тых, хто не мае патрэбы — стаўка рэфінансавання (на сёння — 30%) плюс 5% «, — адзначылі ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?