Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў на прэс-канферэнцыі 4 снежня.

Ёлачныя базары ў горадзе будуць працаваць па 31 снежня з 10.00 да 19.00. «Цэны на ёлкі ў залежнасці ад памеру будуць сфарміраваныя ад 30 да 100 тысяч рублёў.
Прадпрыемствамі, якія будуць арганізоўваць продаж жывых ялін, ужо заключаны дагаворы з ляснымі гаспадаркамі на пастаўку 35 тысяч дрэў», — праінфармаваў чыноўнік.

Ён зазначыў, што попыт на жывыя навагоднія ёлкі ў сталіцы скарачаецца. Так, за апошнія тры гады колькасць рэалізаваных лясных прыгажунь знізілася з 40 да 30 тысяч дрэў у год.

Усяго ў розных раёнах Мінска блізу святаў будзе ўстаноўлена 12 ёлак, паведаміў намеснік дырэктара ГУ «Мінскрэклама» Аляксей Мартынаў.
«Сёлета дадаткова будуць устаноўлены святочныя ёлкі ў новых раёнах горада — Каменнай Горцы, Дамброўцы і на праспекце Дзяржынскага», — сказаў ён.

Мартынаў зазначыў, што да 10 снежня асноўная частка работ па ўпрыгажэнні горада будзе завершана, у вячэрні час запрацуе навагодняя ілюмінацыя. Затраты папярэдне ацэньваюцца ў два мільярды рублёў, аднак канчатковая лічба будзе вядомая пасля выканання работ.

А вось такую паліткарэктную ёлку паставілі ў цэнтры Брусэля.

А вось такую паліткарэктную ёлку паставілі ў цэнтры Брусэля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?