Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Дзікі выпадак адбыўся ў адным з прыватных дзіцячых садоў у сталіцы Якуціі горадзе Якуцк (Расія). Работнікі ўстановы здолелі правароніць двухгадовага хлопчыка, якога пазней выпадкова знайшлі прахожыя на вуліцы ў кашулі, шортах, шкарпэтках і хатніх тапачках у амаль саракаградусны мароз.

Толькі па шчаслівай выпадковасці дзіця не загінула: у яго абмаражэнне пальцаў і ступняў. Цяпер яно знаходзіцца ў бальніцы разам з маці, паведамляе сайт МУС рэспублікі.

Сваім выратаваннем дзіця абавязана жанчыне, якая пабачыла яго каля аднаго з дамоў, пасадзіла ў машыну, ухутала ў цёплую вопратку і выклікала хуткую дапамогу і паліцыю. На вуліцы ў гэты час было мінус 39 градусаў, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Паліцэйскія высветлілі, што недалёка ад месца знаходжання хлопчыка месціцца прыватны дзіцячы сад, і выказалі здагадку, што дзіця магло выйсці адтуль. Неўзабаве гэтая версія пацвердзілася.

Выхавальніца распавяла, што ўваходныя дзверы былі не зачыненыя, а хлопчык, мабыць, выйшаў на вуліцу ў той момант, калі яна варыла суп на кухні.

У дачыненні да загадчыцы і нядбайнай выхавальніцы склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, а цяпер паліцыя і пракуратура праводзяць праверку дзейнасці дзіцячага садка.

«Мяркуючы па адрасе, дзе быў знойдзены хлопчык, гэты садок працуе без ліцэнзіі»,
— распавялі ва ўпраўленні адукацыяй адміністрацыі Якуцка, патлумачыўшы, што ў горадзе ўсяго два прыватныя дзіцячыя садкі маюць поўны набор дазваленчых дакументаў для працы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?