Цана і якасць паслуг, якія прадастаўляюцца Літвой па перавозцы беларускіх грузаў, адказваюць пажаданням Мінска, заявіў у аўторак пасол Беларусі ў Вільні Уладзімір Дражын.

«У гэтым сэнсе літоўскі бок адпавядае нашым пажаданням.
Менавіта па цане і якасці», — сказаў У.Дражын на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 20-годдзя дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларусі.
Аднак дыпламат адзначыў, што ў галіне грузаперавозак, як «у кожнай сферы, ёсць канкурэнцыя». «Суседзі і канкурэнты працуюць», — сказаў ён.

У.Дражын сфармуляваў гэтую пазіцыю пасля таго, як нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая накіраваць вялікую частку сваіх грузаў, якія цяпер ідуць праз парты краін Балтыі, у парты Ленінградскай вобласці Расіі.

У гэтым годзе за 10 месяцаў Клайпедскі порт адгрузіў каля 8 млн. тон беларускіх грузаў — яны склалі каля 30% усіх аб’ёмаў пагрузак у порце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?