Бакі ўжо правялі папярэднія перамовы.
Паўабаронца «Пармы» Марка Марк’ёні ўзяў час на роздум. Ягоны клуб не супраць адпусціць футбаліста ў Беларусь.
Марк’ёні 32 гады. Ён пагуляў у многіх клубах на радзіме — «Эмпалі», «Ювентус», «Фіёрэнтына», «Парма».
Футбаліст згуляў за нацыянальную зборную Італіі (аднай з наймацнейшых у свеце) 6 гульняў.
Калі трансфер адбудзецца, то ён будзе ці не самым гучным у гісторыі беларускага футбола. Параўнацца з ім можа хіба пераход у БАТЭ сербскага нападаючага Матэя Кежмана летась.
У чэмпіянаце Беларусь пакуль не гуляла ніводнага італьянца.
Каманда «Дынама» належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.