Суд у Маскве арыштаваў фельчара Цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі Дзмітрыя Жыдкова, які падазраецца ў разбэшчванні 450 непаўналетніх, з якімі ён знаёміўся праз інтэрнэт.
Пра гэта РІА «Навіны» паведаміў афіцыйны прадстаўнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі Сяргей Стукалаў.
«Суд задаволіў хадайніцтва следства пра абранне ў дачыненні да падазраванага фельчара Дзмітрыя Жыдкова меры стрымання ў выглядзе арышту. Абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну», — распавёў ён.
Аб затрыманні 29-гадовага фельчара стала вядома ў аўторак. Паводле дадзеных аператыўнікаў, падазраваны, называючыся жаночым імем, у розных сацыяльных сетках знаёміўся з дзяўчынкамі ад 8 да 13 гадоў і на падставе фотасесіі для моднага часопіса прапаноўваў ім часткова распрануцца перад web-камерай. Стукалаў паведаміў, што ў рамках расследавання справы Жыдкоў будзе правераны на дачыненне да шэрагу аналагічных злачынстваў.
ria.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ