Неабходнай умовай для гэтага з’яўляецца наяўнасць не менш чым 10 заяў ад бацькоў з просьбай уключыць іх дзяцей у склад гэтай групы. Група прызначана для наведвання дзяцей ва ўзросце ад двух да чатырох гадоў.

Ініцыятыва па стварэнні беларускамоўнай групы належыць Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і гарадской арганізацыі Партыі БНФ.

«З’явіліся заўзятыя бацькі, якія жадаюць, каб іх дзеці размаўлялі па‑беларуску, — зазначыў у інтэрв’ю БелаПАН член ініцыятыўнай групы бацькоў Зміцер Салаўёў. — На гэты момант у Магілёве не існуе ніводнага беларускамоўнага садка. Мы абышлі ўсе садкі, у тым ліку тыя, дзе раней былі беларускамоўныя групы, але, на жаль, ніводнай групы не засталося. З адным садком мы пайшлі на перамовы. Загадчыца пайшла насустрач і пагадзілася адкрыць на базе свайго садка беларускамоўную групу, бо раней у гэтым садку ўжо існавалі такія групы і ў іх захаваліся беларускія матэрыялы і выхавацелі, якія ведаюць беларускую мову».

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

З.Салаўёў сказаў, што ўжо пачаўся набор у гэтую групу, і некаторыя бацькі ўжо падалі туды заявы. Мясцовае тэлебачанне падтрымала ініцыятыву бацькоў і прапанавала дапамагчы ім ў рэкламнай кампаніі па запрашэнні дзяцей у беларускамоўную групу.

«Гарадскія ўлады, — зазначыў З.Салаўёў, — пазітыўна ставяцца да нашай ініцыятывы. Мы былі ўжо ў аблана, і там не выказалі нічога супраць нашага жадання».

Калі набярэцца неабходны мінімум з 10 чалавек, група будзе ўкамплектаваная і пачне сваю працу 1 верасня.

Акрамя гэтага, мясцовыя актывісты вядуць перамовы з мясцовымі школамі і абласным аддзелам адукацыі аб адкрыцці беларускамоўных класаў, якіх таксама няма ў Магілёве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?