На возеры каля вёскі Швабы Лагойскага р-на (60 км ад Мінска) замярзае лебедзь, у якога зламанае крыло. Птушка акальцаваная. Усё лета яго падкормлівалі мясцовыя жыхары. Адпаведныя службы Лагойскага раёна дапамагчы адмаўляюцца, арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (Мінск, вул. Парнiковaя, 11, пак. 4, (017) 263-06-13, (029) 223-06-13, (029) 101-68-87, [email protected]) спасылаецца на адсутнасць транспарту. З узмацненнем маразоў птушка проста загіне на вачах у дзяцей. Каб забраць яе, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца лодка — з-за лёду яна не можа падплысці да берага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0