Амерыканская кампанія з Тэхаса распрацавала метад выпечкі новага гатунку хлеба, які не пакрываецца цвіллю на працягу 60 сутак. Такі хлеб праходзіць праз мікрахвалевую печ, выпраменьванне якой забівае споры цвілі ў цесце.
Кампанія сцвярджае, што гэты метад дазволіць істотна скараціць страты ад псавання прадуктаў.
Гэты метад можа выкарыстоўвацца таксама для абеззаражання многіх іншых прадуктаў, у тым ліку свежай індычкі, садавіны і гародніны.
У звычайных умовах хлеб пакрываецца цвіллю праз 10 дзён.
0
0
0
0
0
0