Пра гэта БелаПАН паведаміла
Паводле яе слоў, усе пікеты пройдуць пад дэвізам: «Выкралі выбары, каб прадаць краіну».«Такім чынам, 19 снежня мы вырашаем дзве задачы.
Яна не спадзяецца, што пікеты будуць дазволеныя,аднак нават сам факт падачы такіх заявак лічыць станоўчым момантам. «Тым, што мы падаем заяўкі, мы ўжо інфармуем людзей аб тым, што адбываецца: аб праблемах з выбарамі і з прыватызацыяй. Акрамя таго, мы інфармуем дзяржаўныя органы аб тых жа праблемах. Далей — адмовы павінен нехта падпісаць. І ў далейшым гэтыя людзі не змогуць казаць, што «яны нічога дрэннага не рабілі», і яны тут ні пры чым. І яшчэ:
мы інфармуем саміх чыноўнікаў, што вынікі незаконнай прыватызацыі могуць быць перагледжаны, а тыя, хто так ці інакш прымаў у ёй удзел, могуць быць прыцягнуты да адказнасці.Чыноўнікі, якія забароняць пікеты, таксама могуць лічыцца памагатымі незаконнай прыватызацыі «, — лічыць Красуліна.
«У рэшце рэшт,
у Магілёве жа дазволілі «Славянскі марш», чаму б не дазволіць і пікеты?» —Задалася пытаннем
Яна адзначыла, што нават у выпадку забароны пікетаў АГП усё роўна правядзе «дзень інфармавання насельніцтва».
«Ніхто не можа забараніць нам выйсці да прахадных заводаў, раздаваць інфармацыйныя матэрыялы або правесці акцыі ў іншым фармаце, што не патрабуе ўзгаднення», —падкрэсліла Красуліна.