У Літве па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы 29 мытнікаў кантрольна-прапускнога пункта «Мядзінінкай» (Меднікі), размешчанага на мяжы з Беларуссю.

Як паведамляе delfi.lt, некалькі чалавек былі затрыманыя 4 снежня, яшчэ 21 мытнік — раніцай 5 снежня. «

Адных затрымалі на пасту, другіх — калі яны прыехалі на працу, трэціх — дома. Хочуць спыніць шлях карупцыі. Мытны дэпартамент валодаў інфармацыяй аб тым, што некаторыя мытнікі бралі з вадзіцеляў вялікагрузных машын незаконны хабар у памеры 20–40 літаў.
Калі мытнік фіксаваў парушэнне, якое нібыта мела месца, або рэальнае парушэнне, то плата была яшчэ вышэйшай», — цытуе ru.delfi.lt кіраўніка Мытнага дэпартамента Літвы Антанаса Шыпавічуса.

Ён падкрэсліў, што яго ведамства і ў наступным «не будзе мірыцца з праяўленнем карупцыі».

Расследаванне вялося чатыры месяцы. Першасная інфармацыя была атрымана ад кіроўцаў, паступалі таксама ананімныя тэлефанаванні. Расследаванне ўсё яшчэ працягваецца.

З прычыны арышту такой колькасці мытных работнікаў запаволілася абслугоўванне ўсіх, хто праязджаў цераз мытны пункт «Мядзінінкай — Каменны Лог» (Гродзенская вобласць).

Прасоўванне фур зменшылася ў чатыры разы, на мяжы з Беларуссю стаяць у чаканні пераезду 600 фур, паведаміў СМІ кіраўнік Асацыяцыі міжнародных перавозчыкаў Літвы Альгімантас Кандрусявічус.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?