Пра гэта 5 снежня паведаміў сайт redstarbelgrade.info. Настаўнік БАТЭ разглядаецца сярод кандыдатаў, хто можа змяніць Аляксандра Янкавіча.

Сярод іншых прэтэндэнтаў называецца Мілаван Раевац, іспанцы Віктар Муньёс і Хасэ Мары Бакера.
Віктара Ганчарэнку прадстаўляюць, як аднаго з найлепшых маладых трэнераў Еўропы. Як плюс Ганчарэнкі называецца, што ён паставіў выдатную фізічную падрыхтоўку, дысцыпліну і гульню на контратаках.
«Ганчарэнка з’яўляецца больш танным варынтам у параўнанні з Муньёсам, і наколькі мы ведаем, ён сам зацікаўлены ў пераходзе ў «Црвену Звезду», — паведамляе сайт.
У групе фанатаў белградскага клуба ў Фэйсбуку таксама ідзе абмеркаванне, каго б яны хацелі бачыць трэнерам каманды. Здаецца, сербы з недаверам ставяцца да іспанцаў. А вось Ганчарэнка і Раевац набіраюць амаль аднолькавую колькасць галасоў.
«Црвена Звезда» — самы тытулаваны клуб Сербіі, нават перамагаў у Кубку чэмпіёнаў (1991), але апошнія гады знаходзіцца ў цені яшчэ адной сталічнай дружыны «Партызана».
Дарэчы, невялікі досвед працы з сербамі Ганчарэнка мае. У яго камандзе выступае цэнтральны абаронца Марка Сіміч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?