Пасля паўторнай праверкі допінг-спробаў, узятых восем гадоў таму на Алімпіядзе ў Афінах, Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне пазбавіць чатырох лёгкаатлетаў заваяваных імі медалёў, інфармуе Спорт-Экспресс са спасылкай на Reuters.

У ліку спартсменаў, абвінавачаных ва ўжыванні забароненых прэпаратаў, апынуліся: беларусы Іван Ціхан, які заваяваў срэбра ў штурханні молата, і Ірына Ятчанка (бронза ў кіданні дыску),

а таксама расіянка Святлана Крывілева (бронза ў штурханні ядра) і ўкраінец Юрый Беланог (золата ў штурханні ядра).

Нагадаем, што звесткі пра Ціхана (лідара сезона), што ў яго, магчыма, адбяруць медаль Афінаў-2004, з'явіліся ў жніўні падчас Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Тады ж заяўлялася, што допінг-спроба дала станоўчы вынік яшчэ ў адной беларускай легкаатлеткі Афінаў. Пазней стала вядома, што гэта Ірына Ятчанка.

На Алімпіядзе ў Афінах у 2004 г. беларусы заваявалі 15 медалёў (2 залатыя, 6 срэбраных і 7 бронзавых), цяпер іх колькасць будзе выглядаць наступнчым чынам: 13 (2, 5, 6).

А Гульні-2012 былі азмрочаныя для Беларусі допінгавым скандалам вакол Надзеі Астапчук (штурханне ядра), у якой забралі залаты медаль праз ужываны допінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0