Але новае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў Джон Ёанідзіс і Джонатан Шоенфельд заклікае не надта давяраць шматлікім працам, што звязваюць пэўныя прадукты з павышэннем ці паніжэннем рызыкі ўзнікнення раку, паведамляе Reuters.

Ёанідзіс і Шоенфельд абурыліся аб’ёмам беспадстаўнай інфармацыі ў СМІ і, узгадаўшы ісціну пра тое, што «100% хворых п’юць ваду», вырашылі даследаваць гэтыя даследаванні.

Навукоўцы ў выпадковым парадку выбралі з кулінарнай кнігі 50 прадуктаў і знайшлі ўсе даследаванні за апошнія 35 гадоў, якія паказваюць ролю гэтых прадуктаў у павышэнні ці паніжэнні рызыкі ўзнікнення раку. У спіс выбраных прадуктаў увайшлі самыя розныя і распаўсюджаныя ў паўсядзённым жыцці прадукты: мяса і морапрадукты, садавіна і гародніна, малочныя прадукты, прадукты з цеста, спецыі.

Аказалася, што 40 з 50 прадуктаў са спіса (ад вішняў да сыру й гарчыцы) ужо ўзгадваліся ў 264 даследаваннях. Пры гэтым 108 з іх казалі, што ўжыванне пэўнага прадукту павышае рызыку захворвання, а 88 — што паніжае. Такім прадуктам, як цыбуля, морква ці зялёны чай, амаль усе навуковыя працы прыпісваюць пазітыўнае дзеянне. У той жа час вяндліны й цукар аднагалосна былі прызнаны шкоднымі.

Але большасць прадуктаў па сваёй карыснасці ці шкоднасці не робяць ніякага дакладна акрэсленага ўздзеяння.

Звычайна, вынікі асобных даследванняў паказвалі, што нейкі прадукт напалову павышае ці паніжае шанс захварэць на рак. Але ў шырэйшай перспектыве, калі параўноўваліся некалькі даследаванняў, узаемасувязь паміж прадуктам ды ўзенікненнем раку ці заставалася вельмі слабой, ці зусім знікала.

Па словах навукоўцаў, асноўная праблема — у адарванасці індывідуальных даследаванняў ад агульнага кантэксту: сістэмы харчавання, генетычных асаблівасцяў той ці іншай нацыі і экалагічнай сітуацыі.

І ўсё ж, нягледзячы на новыя дадзеныя, ніхто не адмаўляе важнай ролі харчавання ў павышэнні ці памяншэнні рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў. Галоўнае — аздаравіць дыету цалкам, не пераядаць, не злоўжываць алкаголем, тытунём, а вось канкрэтныя прадукты — дакладна не панацэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?