Пасля абрання Алены Бераснёвай, галоўнай рэдактаркі газеты «Гродзенская праўда», у дэпутаты палаты прадстаўнікоў, выданне засталося без кіраўніка. На днях новы галоўрэд быў прадстаўлены калектыву. Ім стаў Павел Сухарукаў, які да нядаўняга часу займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама.

Цікавы факт, да гэтага часу Павел Якаўлевіч ў сваёй прафесійнай дзейнасці не працаваў у СМІ, хоць паводле сваіх абавязкаў актыўна кантактаваў з мясцовымі выданнямі.

Даведка

Сухарукаў Павел Якаўлевіч, 1974 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, у 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, гісторык, выкладчык гісторыі, сацыяльна-гуманітарных навук і англійскай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?