«Белтэлекам» пашырыў прапускную здольнасць знешняга інтэрнэт-шлюза Беларусі на 30 Гбіт/c.

Як паведамілі ў «Белтэлекаме», на сёння агульная ёмістасць шлюза доступу да знешніх інфармацыйных рэсурсаў інтэрнэта складае 290 Гбіт/c. У параўнанні з кастрычнікам 2012 года ёмістасць шлюза павялічылася на 11%.

Кампанія «Белтэлекам» прымае своечасовыя рашэнні ў сувязі з ростам абаненцкай базы спажыўцоў інтэрнэт-паслуг і забяспечвае якасны доступ да знешніх інфармацыйных рэсурсаў.

Аб апошнім пашырэнні «Белтэлекам» паведамляў 19 кастрычніка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?