Адкрыцца Арт-сядзібе не даюць.

Адкрыцца Арт-сядзібе не даюць.

На імпрэзу запрасілі музычныя гурты, бардаў, паэтаў.

Аднак ніякага адкрыцця не будзе. Сёння дырэктару «Арт-Сядзібы» паведамілі, што ўласнік памяшкання скасоўвае ад 10 снежня дамову на арэнду.

Памяшканне належыць ААТ «Сукно», у іх здымае ААТ «РэфОйлПрадукт». Менавіта ў апошніх памяшканне здымала «Арт-Сядзіба» ў субарэнду. Са словаў Паўла Белавуса, арэндадаўцу выклікалі ў Мінгарвыканкам, дзе настойліва параілі скасаваць дамову.

Учора «Арт-Сядзібу» ўжо наведвалі пажарныя і санстанцыя, але ў той дзень удалося правесці мерапрыемтва «Дзень валанцёра», якое так і застанецца адзіным.

Гэта ўжо трэці выпадак, калі ў «Арт-Сядзібы» адбіраюць памяшканне. Так было, калі пляцоўка знаходзілася на заводзе «Гарызонт», потым — на Пушкіна, 28а.
«Калі ўпершыню забіралі, то думаў, што справа ў „Гарызонце“. У другі раз палічыў, што гэта праз канцэрт Вольскага. Цяпер ясна, што справа менавіта ў нас, — кажа Павел Белавус. — Вершы слухаем, музыкі выступаюць — некага гэта пужае».

Па інфармацыі дырэктара, загад на закрыццё прыходзіў з ідэалагічнага ўпраўлення Мінгарвыканкама.

«Будзем заўтра спрабаваць трапіць туды на прыём, таксама напісаў учора ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, каб далі адказ, чаму так адбываецца».

«Гадка і непрыемна, што ўсё гэта робіцца за спінамі, а не ў адкрытую», — падсумоўвае Белавус.

«Арт-Сядзіба» — адкрытая культурная пляцоўка, дзе адбываюцца канцэрты, імпрэзы, прэзентацыі, кінапаказы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?