Запрашаем 30 ліпеня – 12 жніўня 2007 папрацаваць у маладзёвай археалягічнай экспэдыцыі. Месца раскопак: каля вёскі Адрубы Жлобінскага раёну. Экспэдыцыю ладзіць Таварыства беларускай мовы імя. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9—11 клясаў, студэнты, моладзь. Удзел неаплатны. Валанцёры працуюць 4 гадзіны ў дзень на раскопках старажытнага гарадзішча, астатні час прысьвячаецца адпачынку. Экспэдыцыя пройдзе ў маляўнічым месцы на беразе Бярэзіны. Усе пытаньні ў летніку вырашаюцца на прынцыпах самакіраваньня. Актыўныя ўдзельнікі заахвочваюцца пісьмовымі падзякамі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук.

Кантакты: аддзяленьне сувязі №2, а.с.32, Сьветлагорск 247402;

Т.: 2342-3-43-12 - Вадзім Богдан, т. 29-709-04-33 – Андрэй Музычэнка,

э-адрас - [email protected].

Аб жаданьні ўзяць удзел просьба паведаміць да 15 ліпеня. Вынікі адбору будуць паведамлены да 20 ліпеня. Экспедыцыя – гэта незабыўныя ўражанні і добры летні адпачынак!

http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0