У мэтах выканання прэзідэнцкай Дырэктыры №3 ў некаторых баранавіцкіх вайсковых частках ставіць на ўлік электрычныя чайнікі, якімі службоўцы карыстаюцца ў штабах і іншых памяшканнях. Распавядае баранавіцкі карэспандэнт Еўрапейскага радыё Алесь Літоўчык:

«Цяпер жаўнеры і афіцэры, якія любяць гарбату і каву, будуць плаціць за электраэнергію, скарыстаную ў службовы час, з уласных кішэняў».

Загады наконт гэтага агучваюцца ў час агульных разводаў. Пры гэтым жаўрены і афіцэры папярэджваюцца, што калі будуць карыстацца электрапрыборамі цішком, без рэгістрацыі, дык рызыкуюць мець праблемы па службе.

«Зараз сілавікі падлічваюць, колькі прыкладна патрабуецца часу, каб чайнік закіпеў, і колькі разоў на працягу дня вайскоўцы ўжываюць напоі», — дадае Алесь Літоўчык.

Алесь Літоўчык, Эўрарадыё

Выкарыстана ілюстрацыя з запалак 1966 году з калекцыі phillumania.narod.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0