Дэпутаты Еўрапарламента вырашылі забараніць выкарыстанне і продаж на тэрыторыі Еўрасаюза неэлектрычных прыбораў, якія змяшчаюць ртуць.

Забарона датычыцца толькі новых прыбораў. Тэрмометры, барометры і прыборы для вымярэння ціску, якія ўжо выкарыстоўваюцца, па-ранейшаму можна рамантаваць або перапрадаваць.

Акрамя таго, некаторыя прыборы, якія змяшчаюць ртуць, можна будзе імпартаваць з іншых краін, аднак толькі ў тым выпадку, калі іх узрост перавышае 50 гадоў. Паводле меркавання чальца прамысловай камісіі ЕС, гэтая забарона павінна скараціць штогадовы выпуск ртуці на 33 тоны.

Вытворцам дадзена два гады для таго, каб перайсці на новую тэхналогію, што выключае ўжыванне ртуці пры вырабе тэрмометраў, барометраў, навігацыйных прылад.

«Эўрарадыё»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0