У цэнтар Горадні ня вернуць унікальныя старадаўнія пліты з кляймом «magistrat miasta Grodno»

У сённяшнім нумары напаўдзяржаўнай газеты «Вечерний Гродно» напісана наступнае: «А вот старинных бордюров с клеймом гродненского магистрата в историческом центре мы уже не увидим. Они переданы по описи для повторного использования и в качестве «бэушного» материала в жилые микрорайоны».

Інфармацыя атрымана ад Аляксандр Архіпава, начальніка аддзела ЖКГ і добраўпарадкавання адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна.

Гродзенскі філіял руху «За свабоду» звярнуўся да яго па каментарый. Аляксандр Архіпаў паведаміў, што на сённяшні момант пліты знаходзяцца на базе «Рэмаўтадор». Спадар Архіпаў адзначыў, што рашэнне не вяртаць унікальныя пліты прынятае таму, што «пліты не ўяўляюць гістарычнай вартасці і яны паколатыя».

Будаўнікі, якія вядуць рамонтныя работы на вуліцы Савецкай, дзе да нядаўняга часу ляжалі старадаўнія пліты, выкарчоўвалі іх экскаватарамі (відавочна, гэта і ёсць прычына іх «паколатасці»). Гэта зафіксавана фота‑ і відэаздымкай. Акрамя таго, навукоўцаў і грамадскасць гораду, якія цікавіліся лёсам плітаў, будаўнікі і ўлады запэўнілі, што пліты ў той ці іншай форе будуць вернутыя на месца.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0