Тысячы праціўнікаў прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі рухаюцца да прэзідэнцкага палаца ў Каіры. Напярэдадні Мурсі заклікаў да агульнанацыянальнага дыялогу, аднак лідары апазіцыі адмовіліся ісці на перамовы.
Паведамляецца, што пратэстоўцы, скандуючы «Народ хоча звяржэння рэжыму!», рухаюцца да палацу з трох напрамкаў і заклікаюць далучыцца да іх мінакоў.
Да прэзідэнцкага палацу сцягнутыя вайскоўцы і паліцыянты, а таксама дзясяткі танкаў і іншай тэхнікі.
У другім па велічыні горадзе Егіпта, Александрыі, тысячы прыхільнікаў апазіцыі таксама выйшлі на вуліцы і заклікаюць да звяржэння Мурсі.
Апазіцыя выступае супраць пашырэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Мурсі і патрабуе перагледзець праект новай канстытуцыі.
0
0
0
0
0
0