У гэты час акцёры Свабоднага тэатра паказвалі спектакль «Спасцігаючы каханне».
Як паведаміў кіраўнік Свабоднага тэатра Мікалай Халезін, які ад 2010 года перабывае на эміграцыі, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў памяшканне, якое арандуе СТ, на падставе таго, што іх, нібыта, выклікалі суседзі.
Міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі мэнэджара тэатра Святланы Сугакі і загадалі да заўтрашняга дня падрыхтаваць пашпартныя звесткі ўсіх акцёраў.
Спектаклі Свабоднага тэатра праходзяць у Беларусі неафіцыйна. «Спасцігаючы каханне» — п’еса аб выкрадзеным і забітым у Беларусі бізнэсмэне і грамадскім дзеячы Анатолю Красоўскім і яго жонцы Ірыне Красоўскай.