Незвычайны груз з перавышэннем радыяцыйнага фону быў выяўлены 6 снежня набеларуска-ўкраінскай мяжы.
Як паведамілі ў
Іншамарка была неадкладна абследаваная спецыяльнымі прыборамі дазіметрычнага кантролю, вымярэнні паказалі, што крыніца выпраменьвання знаходзіцца ў багажніку аўтамашыны. Група спецыялістаў радыеметрычнай лабараторыі Гомельскай пагранічнай групы, якая прыбыла на месца, выявіла, што «фаніць» механізм гадзінніка. Такое перавышэнне даў
Паводле слоў уладальніка прадмета, яны з маці вярталіся з Хмяльніцкага дамоў у Пскоў. Ва Украіне яны гасцявалі ў сваяка — ваеннага пенсіянера. Той і паднёс ім такі падарунак, не падазраючы пра яго небяспечнае начынне.
Паводле меркавання экспертаў, такі механізм устанаўліваецца на падводных лодках і караблях з ядзернай сілавой устаноўкай. Ён не ўяўляе пагрозы жыццю і здароўю людзей, пакуль знаходзіцца на адлегласці больш за метр і яго герметычнасць не парушаная.
Прыбор перададзены ў Гомельскую мытню.