У ноч на 7 снежня брэсцкія памежнікі прадухілілі спробу сямі грамадзян В’етнама незаконна перайсці мяжу.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры ДПК, чацвёра в’етнамцаў для нелегальнага пераходу мяжы вырашылі скарыстацца аўтапоездам, у які праніклі пры пад’ездзе да пункту пропуску «Казловічы».

Мужчыны ўмела скампанаваліся на запасных колах і шасі паўпрычэпа аўтацягніка «ДАФ».
Толькі ў аднаго з нелегалаў была даведка пра замену пашпарта, астатнія падарожнічалі без дакументаў. Мабільныя тэлефоны, асабістыя рэчы, грошы — такі быў багаж затрыманых.

Пазней гэта кампанія дапоўнілася: за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы брэсцкія пагранічнікі затрымалі яшчэ трох грамадзян В’етнама, якія пераходзілі дарогу Брэст — Казловічы.

Як высветлілася, група з сямі чалавек прыехала ў раён пункту пропуску на двух легкавых аўтамабілях з Масквы. Усе яны мэтанакіравана рыхтаваліся да незаконнага перасячэння дзяржмяжы. У Польшчы планавалі здабыць лепшыя ўмовы для жыцця.

Распачаты адміністрацыйны працэс, для разбору грамадзяне В’етнама змешчаныя ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?