У суботу ўначы ў Клайпедзе (Літва) п’яны грамадзянін Расіі не справіўся з кіраваннем легкавым аўтамабілем і трапіў паміж агароджамі.
Раніцай цягач зпаўпрычэпам-рэфрыжэратарам , якім кіраваў грамадзянін Беларусі, заехаў на металічны бардзюр, які дзеліць магістраль на дзве часткі, і праехаў па ім каля 30 м.
ДТЗ адбылося каля 6.20 ч., у Клайпедскім раёне, на
Віктар, які працуе дальнабойшчыкам ўжо 20 гадоў, сказаў, што не справіўся з кіраваннем. Ён быў цвярозы.
Гэтыя бардзюры падзяляюць магістраль і дарогу, якая вядзе да стацыянарнага паста Інспекцыі дзяржаўных дарог.
Беларус не вызначыўся, куды яму ехаць, прама ці да інспектараў, аднак, успомніўшы, што едзе пусты, вырашыў ехаць у бок Клайпеды, але было ўжо позна, і машына наляцела на бардзюр.
На месца ДТЗ прыйшлося выклікаць не толькі паліцыянтаў, але і рабочых, якія зрэзалі бардзюр.
Толькі пасля гэтага можна будзе зняць цягач і вярнуць яго на дарогу.У цягача падчас ДТЗ лопнула апона і прабіты радыятар.