Уга Чавэс (злева) і Нікалас Мадура.

Уга Чавэс (злева) і Нікалас Мадура.

З ягоных словаў, дактары знайшлі пухліну ў тым самым месцы, што й ранейшыя, і патрабуецца тэрміновае хірургічнае ўмяшанне.

Прэзідэнт Венесуэлы таксама падкрэсліў, што, калі з ім штосьці здарыцца, то ўлада пяройдзе да віцэ-прэзідэнта і міністра замежных справаў краіны Нікаласа Мадура. Ён таксама заклікаў галасаваць за Мадура на выбарах 2013 года, калі з самім Чавэсам нешта здарыцца.

«Выберыце Мадура прэзідэнтам рэспублікі. Я прашу вас аб гэтым ад усяго сэрца», — з драматызмам падкрэсліў Уга Чавэс.

Чавэс выбраў пераемнікам Мадура, а не сваіх сваякоў, якія таксама займаюць высокія пасады ў венесуэльскай іерархіі. Мадура — былы шафёр і прафсаюзнік, які стаў палітыкам пры Чавэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?