Пасажырскі самалёт Airbus A-319 французскай авіякампаніі Air France, рэйс Парыж — Масква-Шарамеццева, зрабіў 9 снежня аварыйную пасадку ў нацыянальным аэрапорце Мінск.
Як паведамілі БелаПАН у службе даведак аэрапорта, вымушаная пасадка была зроблена ў 12.09 у сувязі з разгерметызацыяй салона. Дзевяноста пасажыраў размешчаны ў VIP-зале аэрапорта. Вырашаецца пытанне іх транспарціроўкі да месца прызначэння.
90 пасажыраў, што знаходзіліся на борце самалёта, размясцілі ў VIP-зале аэрапорта і накармілі, людзі адчуваюць сябе нармальна. Самалёт з Францыі павінен прыбыць за імі прыкладна ў 18.00. Гэтым жа рэйсам у Мінск прыляціць тэхнічная брыгада авіякампаніі Air France, якая зоймецца рамонтам самалёта, што зрабіў аварыйную пасадку.