Устаноўчы з’езд ЛГБТ-арганізацыі «Лямбда» прайшоў 8 снежня ў Мінску. Старшынём яе абраны Сяргей Андросенка, яго намеснікам — Максім Дзмітрыеў.

У з’ездзе ўдзельнічалі 72 дэлегаты з усіх абласцей рэспублікі і Мінска. Яны прынялі статут арганізацыі і абралі яе кіруючыя органы. Новая арганізацыя афіцыйна будзе называцца «Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр «Лямбда». Асноўнай яе мэтай будзе аказанне дапамогі лесбіянкам і геям.

Ранейшыя спробы зарэгістраваць такую арганізацыю не мелі поспеху.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?