Новы слоган Мінска супаў са слоганам Лондана
Гэта выявіла Вольга Безгіна, менеджар супольнасцей беларускага інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic.
Яна знайшла ў інтэрнэце лагатып Лондана са слоганам «Think London». Нагадаем, што новапрапанаваны слоган Мінска — «Think Minsk».
Лагатып Лондана стварыла брытанская студыя johnson banks. Гэты знак таксама, як і мінскі, выкананы на блакітным фоне. Апроч лагатыпу ў 2004 годзе быў створаны промафільм, у якім таксама выкарыстоўваецца слоган «Think London».
Бела-блакітны патэрн са слоганам «Think Minsk» прапанавала кампанія INSTID, зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. Прапанова ўжо выклікала вялікую крытыку ў сацыяльных сетках.
tut.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм