Гаварыць праўду — галоўны прынцып і беларускіх дзяржаўных СМІ, і «ідэалагічнай вертыкалі». Аб гэтым заявіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Алег Праляскоўскі ў гутарцы з журналістамі.

Паводле яго слоў, у сучасным свеце гэта не толькі самая сумленная, але і самая эфектыўная тактыка.

Алег Праляскоўскі падкрэсліў, што ў плане палітычных ацэнак таго, што адбываецца ў суседніх краінах, беларускія дзяржаўныя СМІ, калі параўноўваць іх з замежнымі калегамі, уяўляюць сабой узор стрыманасці і карэктнасці. «Пачытайце, што пішуць пра беларусаў у еўрапейскіх, амерыканскіх СМІ або ў некаторых адвязаных расійскіх газетах. Там не проста мана, там вельмі частыя абразы, недапушчальныя не толькі для журналіста, але і проста для любога культурнага і інтэлігентнага чалавека. Тым не менш, мы не адказваем на хамства хамствам», — сказаў памочнік прэзідэнта.

Ён заявіў, што адносіны Беларусі да Расіі і Еўрасаюза вядомыя. «Мы жадаем будаваць з Расіяй настолькі цесны саюз, наколькі яна сама таго пажадае. Але, зразумела, на ўмовах поўнага раўнапраўя. З Еўропай мы таксама гатовы супрацоўнічаць маштабна і энергічна. Але, зноў жа, на правах паважанага партнёра, а не ў ролі падчарыцы», — адзначыў Алег Праляскоўскі.

Гаворачы аб асвятленні ў СМІ падзей у Расіі і краінах ЕС, ён падкрэсліў: «Мы проста пішам праўду, ад душы радуючыся поспехам нашых суседзяў і шчыра суперажываючы іх няўдачы».

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0