Паміж ЗША і Расіяй можа ўспыхнуць новая гандлёвая вайна.
Пасля прыняцця «акта Магніцкага» Масква наклала забарону на ўвоз амерыканскага мяса, выгадаванага пры дапамозе рактапаміна — гэта значыць, на ўвесь аб’ём паставак у Расію.Гэта парушае нормы СГА. Ф’ючэрсы на свініну падаюць.
У мінулыя выходныя фактычна спыніўся ўвоз у Расію мяса з ЗША, Канады, Бразіліі і Мексікі. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе забараніла ўвоз мяса жывёл, выгадаваных з ужываннем рактапаміна — распаўсюджанай кармавой дабаўкі.
Рассельгаснагляд сцвярджае, што ўжыванне такога мяса небяспечна дляРасія не ўводзіць забарону на экспарт мяса, а патрабуе суправадзіць яго дакументацыяй, якая б пацвердзіла, што жывёлы не атрымлівалі рактапамін. Але ў ЗША няма адпаведнай сертыфікацыі, таму такое патрабаванне азначае спыненне паставак прадукцыі.сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека.
Удзельнікі рынка і эксперты звязалі гэта рашэнне Россельгаса з палітыкай. Яны мяркуюць, што
патрабаванні расійскага боку — палітычная адплата за прыняцце сенатам ЗША «акта Магніцкага». За дзень да гэтай забароны сенат ЗША прыняў «акт Магніцкага», які забараняе расійскім грамадзянам, якія парушаюць правы чалавека, ўезд на тэрыторыю ЗША і фінансавыя аперацыі ў краіне.Сяргей Магніцкі, аўдытар Hermitage Capital, быў арыштаваны ў лістападзе 2008 года. Па версіі следства, ён з саўдзельнікамі шляхам махлярства з падатковымі дэкларацыямі выкраў з бюджэту каля $17 мільёнаў. Сам Магніцкі сцвярджаў, што гэтыя грошы скралі рэйдэры, а да карупцыйнай угоды датычныя супрацоўнікі МУС. 16 лістапада 2009 года юрыст памёр у шпіталі СІЗА «Матроская Цішыня». Яго калегі ўпэўненыя, што
арышт і смерць юрыста звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю.