Фотамадэль і акторка, каралева бурлеска Дыта фон Тыз знялася ў рэкламе новай калекцыі бялізны пад уласным брэндам.

Вінтажная калекцыя, па словах Дыты, павінна падкрэсліць загадкавасць жанчыны, яе сэксуальнасць і гламурнасць.
Танцорка бурлеску натхнілася пяцідзясятымі гадамі мінулага стагоддзя.
Асаблівасцю калекцыі з’яўляецца тое, што бялізну будуць шыць і для прыгажунь з пышнымі грудзьмі.
Дыта фон Тыз сцвярджае, што для яе важна даць магчымасць жанчынам любых памераў быць сэксуальным
і.

* * *

Бурлеск (фр. burlesque) — від забаўляльнага тэатральнага шоу, блізкага да жанраў мюзікл, кабарэ і вадэвіль. Асноўнымі элементамі такога шоу з’яўляюцца жартоўныя дыялогі і маналогі з эратычным падтэкстам, а таксама танцавальныя эратычныя нумары.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?