У чэргах на ўезд у Беларусь у пунктах пропуску «Брузгі» — «Кузніца» і «Бераставіца» — «Баброўнікі» стаяць па 500 грузавікоў. Час чакання перасячэння мяжы складае да 39 гадзін.

Інфармацыйная сістэма мытнай службы Польшчы паведамляе, што час чакання перасячэння мяжы на памежным пераходзе ў Кукурыках складае 22 гадзіны, у Бабраўніках — 39, у Кузніцы — 30. Падобны ажыятаж характэрны для снежня і ўзнікае незадоўга да Каляд. Сітуацыю ўскладняе надвор’е.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?