Ён прызначыў: Святлова Барыса Уладзіміравіча [рэктара Універсітэта культуры — НН] — міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Пераслаўцава Аляксандра Сяргеевіча — старшынёй Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці;

Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча — дырэктарам -- галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»;

Саўчыца Івана Аляксандравіча — членам Брэсцкага аблвыканкама.

* * *

Барыс Уладзіміравіч Святлоў нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску. У 1980 годзе скончыў БДУ.

У 1980–1989 гадах — старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1989–1990 гадах — член рэдакцыйнай калегіі ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990–1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.

У 1991–1994 гадах — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

З мая 1994 года па снежань 1994 года — начальнік аддзела кінавідэамастацтва Міністэрства культуры і друку. Са студзеня 1995 года па жнівень 1995 года — намеснік дырэктара фінансава-інвестыцыйнай кампаніі «Фінансы і актывы». У 1995–1998 гадах — намеснік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.

У 1998–2003 гадах — начальнік аддзела кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь».

У 2003–2008 гадах — рэктар Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

У 2008–2012 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?