Юрась Алейнік

11 ліпеня Юрась Алейнік падаў скаргу ў Менскі гарадзкі суд, у якой просіць прызнаць сваю справу падведамаснай суду і паўторна перадаць яе на разгляд у суд Кастрычніцкага раёну.

У скарзе хлопец зьвяртае ўвагу на тое, што сваім рашэньнем судзьдзя Соф’я Пракаповіч парушыла ягоныя правы, КоАП і Канстытуцыю.

У судзе Юрасю паведамілі, што яго скаргу разгледзяць 6 або 13 жніўня.

Нагадаем, што Ю. Алейніка 15 траўня адлічылі з 4 курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце за пропускі. Студэнт вырашыў адстойваць свае праз суд. 5 ліпеня судзьдзя Пракаповіч прызнала справу непадведамаснай суду. Пры гэтым яна спаслалася на тое, што статут Акадэміі кіраваньня не прадугледжвае для студэнтаў магчымасьці судовага абскарджаньня загадаў аб адлічэньні. Варта адзначыць, што гэтае рашэньне судзьдзя прыняла, калі практычна ўсе судовыя працэдуры былі выкананыя і працэс падыходзіў да завяршэньня.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0